"Дзе логіка?" да Міжнароднага дня роднай мовы
- 21 февраля 2026 -
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў МКП прайшоў інтэлектуальны батл "Дзе логіка?", у якім спаборнічалі дзявочыя каманды групы ТУ2511.
Пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Юнцэвіч Анастасіі Генадзьеўны гульня праходзіла ў атмасферы добразычлівасці і, канечна, асаблівай павагі да нашага роднага СЛОВА.
Падчас інтэлектуальнага спаборніцтва дзяўчаты ўспаміналі творы беларускіх класікаў, разгадвалі зашыфраваныя словы, знаёміліся з беларускамоўнымі мультфільмамі. Усмешкі удзельнікаў, воплескі ад паспяхова выкананага задання, эмацыйныя адказы зрабілі мерапрыемства напоўненым і глыбокім. Прыемным падарункам для каманд-пераможцаў сталі сертыфікаты на розныя "прыемнасці" ў межах вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". Павага да роднага не з'яляецца сама па сабе. Яна выхоўваецца!
У МКП толькі так!