image

Дзень роднай мовы

- 21 февраля 2024 -

  • pic
  • pic
  • pic
  • pic
  • pic
  • pic
  • pic

21 лютага ў чарговы раз навучэнцы Мінскага каледжа прадпрымальніцтва паўдзельнічалі ў святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы.

Так, удзельнікі гуртка "Спадчына" (кіраўнік Гліннік Дзяніс Сяргеевіч) напісалі разам з ўсёй краінай Агульнарэспубліканскую дыктоўку, прымеркаваную да гэтага цудоўнага свята.

 У анлайн-фармаце гурткоўцы на спецыяльна аформленых бланках пісалі тэкст дыктанта, звяртаючы асаблівую ўвагу на правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Атрымалася зусім нядрэнна.

Усе ўдзельнікі засталіся задаволенымі праведзеным мерапрыемствам.

З Днём роднай мовы!