
Беларускамоўны кіналекторый "Лепшыя фільмы для сямейнага прагляду"
- 26 января 2024 -
Беларускамоўны кіналекторый "Лепшыя фільмы для сямейнага прагляду" для першакурснікаў Мінскага каледжа прадпрымальніцтва арганізаваны сёння ў актавай залі ўстановы адукацыі. Пад кіраўніцтвам выкладчыка Глінніка Дз. С. навучэнцы пазнаёміліся з беларускамоўнай кінематаграфіяй, прааналізавалі варыянты сямейных фільмаў і прагледзілі стужку "Свежаніна з салютам".
Падобныя мерапрыемствы рэалізуюцца ў рамках плана папулярызацыі беларускай мовы і праграмы аб'яднання па інтарэсах "Спадчына".